Думаю, будет Hotbird.
Может даже в пакете 11013.
Судя по предыдущему сообщению.
Модераторы: Evgenij, Alyaxen, макс 100, dimon777, weawer







dimon777 писал(а):Наши с Вами взгляды даже где-то пересекаются...



dimon777 писал(а):Ну я на запад смотрю, а Вы на восток,если мысленно продлить наши взгляды по карте, то они пересекутся...






Журналісты новай станцыі TV-Беларусь гатовыя пачаць працу. Новая тэлевізія будзе працаваць па прынцыпу Радыё Свабода. Праграма на беларускай мове будзе рыхтавацца ў Варшаве ды Беластоку. У Беларусі яе змогуць глядзець пры дапамозе спадарожнікавай антэны. На пачатку некалькі разоў у дзень будзе транслявацца трох-гадзінны блёк перадач.
“У нас гатовая ўжо каманда журналістаў, мы правялі для іх адмысловыя курсы, гатовыя ўсе структуры новай тэлевізіі. Цяпер працуем над праграмай перадач” – кажа Агнешка Рамашэўска, каардынатар праекту. У праграме TV-Беларусь будуць публіцыстычныя, інфармацыйныя перадачы, а таксама рэпартажы й адзін з самых вядомых польскіх сэрыялаў. Пакуль невядома, які. Тэлевізія плянуе таксама ўвесьці музычную перадачу, якая стала б альтэрнатывай для расейскай папсы, якая дамінуе ў беларускіх станцыях – гаворыць Агнешка Рамашэўска. Над стварэньнем станцыі працуе 40 журналістаў. Сярод іх ёсьць таксама людзі, якія пацярпелі перасьлед за крытычныя матэрыялы ў беларускіх СМІ. У Беларусі будзе працаваць 20 чалавек. Карэспандэнты будуць працаваць ва ўсіх найбуйнейшых гарадах, але ня будзе пастаяннай студыі, альбо рэдакцыі – дадае Рамашэўска.
Аўтар артыкулу прыгадвае, што ва Ўкраіне пачатак канца рэжыму наступіў менавіта тады, калі паявілася першая незалежная тэлевізія. Беларускія журналісты спадзяюцца, што ў іх краіне будзе падобная сытуацыя. Аляксей Дзікавіцкі, журналіст новага каналу, кажа, што ў Беларусі нічога не гаворыцца громка, а толькі на кухні. Дзякуючы TV-Беларусь гэта можа зьмяніцца – мяркуе Дзікавіцкі. Але, на думку Рафала Садоўскага з Цэнтру Ўсходніх Дасьледваньняў, запуск новай станцыі гэта толькі пачатак доўгага шляху Беларусі да незалежнасьці. Цяжка сказаць, ці разьвіцьцё падзей пойдзе па такім жа сцэнары, як ва Ўкраіне. Гэта можа цягнуцца на многа даўжэй – ацэньвае Садоўскі.
...
Усё яшчэ невядома, калі новая тэлевізія выйдзе ў эфір з першай перадачай. TV-Беларусь чакае падпісаньня дамовы з польскім МЗС і рашэньня Назіральнай рады польскай грамадзкай тэлевізіі. Агнешка Рамашэўска кажа, што яе крыху непакоіць зацягваньне працэдураў, але спадзяецца, што неўзабаве ўдасца падпісаць дакумэнты й атрымаць грошы з бюджэту дзяржавы. Калі паявяцца грошы, праз тры месяцы тэлевізія пачне працаваць поўным ходам – гаворыць Агнешка Рамашэўска.
А. Рамашэўская: Па-першае, мы хочам стварыць нармальную тэлевізію, а не выключна інфармацыйны канал. Гэтага мы ня можам зрабіць па простай прычыне: для нас гэта фізічна складана. Гэта будзе канал для кожнага гледача. Мы плянуем паказваць сэрыялы й фільмы, музычныя праграмы, дзе б вялікая ўвага зьвярталася на беларускую сцэну, якая не цешыцца ўвагай афіцыйных СМІ. Адначасова мы хочам знаёміць беларусаў са спадчынай эўрапейскага мастацтва, бо ад Берасьця ажно да іншага канца мяжы, і паза ёю, валадарыць расейская папса, ня важна, ці беларускай, ці ўкраінскай вытворчасьці. Мы хочам трошкі зламаць гэты культурны імпэрыялізм. Будуць перадачы сатырычнага характару, рэпартажы, дакумэнтальныя фільмы. Нажаль, пра сучасную Беларусь зьнята не багата дакумэнталістыкі, і звычайны глядач мала ведае гэтую краіну.
Як будзе вырашаная моўная праблема? Выпадак з Deutsche Welle паказаў, што гэта досыць балючае для беларусаў пытаньне.
А. Рамашэўская: Бясспэрчна, мы разумеем, што гэтая праблема зьяўляецца сур`ёзным пытаньнем. Мовай вяшчаньня будзе беларуская мова й гэта наш сьвядомы выбар. Але адначасова мы ня будзем трымацца ніякіх догмаў. Калі ўдзельнік перадачы будзе размаўляць па-расейску, то мы ня будзем перакладаць яго на беларускую. На гэтую тэму ў нас былі гучныя дыскусіі, але мы разумеем, што мова - гэта найважнейшы чыньнік, які робіць падзел на – “Мы” – “Яны”. Мы хочам падтрымаць беларускую мову, бо разумеем, што яна выконвае інтэгральную функцыю ў Беларусі. Мы хочам павысіць марку гэтай мовы, хочам паказаць гледачу, што па-беларуску размаляе ня толькі бабуля ў вёсцы, але й вядучая тэлевізіі.
Калі беларусы змогуць пабачыць усё тое, пра што вы сёньня распавялі?
А. Рамашэўская: Мяркую, што тэлевізія распачне працу позьняй вясною, калі, канешне, ўсё пойдзе тым шляхом, па якім гэты праект зараз ідзе. Нам неабходна ўрэгуляваць некалькі фармальных пытаньняў са спонсарамі, і пасьля гэтага мы патрабуем тры-чатыры месяцы, каб паўнавартасна распачаць вяшчаньне.

