Модераторы: Evgenij, Alyaxen, макс 100, dimon777, weawer
cyrax писал(а):Поставьте тарелку НТВ+ с шарингом и не парьтесь, что кто-то сможет отключить любимый канал
Тэлебачанне даўно і трывала ўвайшло ў наша жыццё і стала яго часткай. Ад таго, наколькі цікавымі з'яўляюцца каналы, якія мы глядзім, і наколькі якасная іх трансляцыя, у пэўнай ступені залежыць наш вольны час і наш настрой. А вялікая колькасць каналаў і іх разнастайнасць даюць магчымасць выбару.
З улікам гэтага тэлекампанія "Нота-ТБ" распачала поўную рэканструкцыю кабельнай сеткі. Як паведаміў дырэктар тэлекампанііУ.Б. Жураўскі, будзе праведзена замена кааксіальнага кабеля на оптавалаконны. Кабельнае тэлебачанне - такая мадэль тэлевяшчання, пры якой тэлесігнал распаўсюджваецца з дапамогай высокачастотных сігналаў,якія перадаюцца праз пракладзены да спажыўца кабель, - тлумачыць Уладзімір Браніслававіч. - Асновай жа кабельных сетак доўгі час з'яўляўся кааксіальны кабель. Аднак гэта трэба ведаць паспяховае развіццё тэхналогій аптычнай перадачы дадзеных прывяло да выкарыстання аптычнага валакна ў сетцы кабельнага тэлебачання. Дадзеная замена дазволіць атрымаць больш высокую якасць адлюстравання і ўстойлівасць да перашкод, а таксама дае магчымасць павялічыць колькасць трансліруемых каналаў. Акрамя таго, у планах - і рэканструкцыя перадаючай станцыі. Так што абаненты могуць разлічваць на пазітыўныя перамены ў рабоце кабельнага аператара. Правядзенне работ разлічана на паўтара гады. Аднак першых вынікаў варта чакаць ужо сёлета. У адпаведнасці з планамі да канца бягучага года падключыцца да кабельнага аператара змогуць жыхары ваеннага гарадка і няцотнага боку вуліцы Драздовіча. Што да павелічэння колькасці каналаў, то абаненты "Ноты" ў хуткім часе атрымаюць магчымасць глядзець 28 тэлеканалаў (на дадзены момант у базавым пакеце - 23 каналы і 2 сумешчаныя). У перспектыве плануецца трансліраваць да 50. Пашыраны пакет будзе фарміравацца з улікам пажаданняў абанентаў. Мяркуецца, што ў яго ўвойдуць дадатковыя спартыўныя і дзіцячыя каналы, каналы для жанчын, аматараў дачнага адпачынку і іншыя. Па папярэдніх падліках, на правядзенне работ спатрэбіцца значная сума грошай. Акрамя ўласных сродкаў, будзе выкарыстоўвацца і крэдыт. Аднак дырэктар тэлекампаніі ўпэўнены, што пасля рэканструкцыі кабельных сетак абаненцкая плата істотна не зменіцца. Дарэчы, у цяперашні час абаненцкая плата ў нас
адна з самых нізкіх сярод кабельных аператараў вобласці: базавы пакет каштуе 16900 рублёў; сацыяльны пакет, у які ўваходзяць 6 каналаў, - усяго 3000 рублёў у месяц.Пры мантажы дадатковага абсталявання будуць узнікаць пэўныя нязручнасці для жыхароў дамоў, -сказаў у завяршэнне размовы У.Б. Жураўскі. - Просім з разуменнем адносіцца да сітуацыі - гэта часова.
инна писал(а):Вчера пол дня был, а во второй половине убрали. Ладно по кабельному нету, еще и по цифровому убрали. Т.е. можно и не мечтать увидеть тнт на нота тв?
cyrax писал(а):Интересно, а по цифровому кабельному ТВ НОТА ТВ список каналов разве отличается от аналогового кабельного?
Вернуться в Кабельное ТВ (DVB-C)